Музей ткацтва/Музей традыцыйнага ручнога ткацтва
1176 подписчиков
Музей ткацтва – гэта своеасаблівы куточак беларускасці, нацыянальных абрадаў, сакральных ведаў.
Музей раскрые для сваіх наведвальнікаў таямніцы вырошчвання і апрацоўцы лёну ў канцы XIX — пачатку XX ст. на тэрыторыі Паўночнай Беларусі, распавядзе аб самым распаўсюджаным і старажытным відзе народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – ткацтве. Пабачыўшы ўзоры на тканых і вышываных вырабах, вы адкрыеце для сябе бяздонную крыніцу культурна-гістарычнай спадчыны.
Дзеля таго, каб мудрасць нашых продкаў загучала ў мелодыі вашага Свята, Музей запрашае маладыя пары прайсці вясельны абрад «Як зліліся дзве рэчанькі...», скіраваны на забеспячэнне дабрабыту і шчаслівай долі новаўтворанай сям’і.
Каб захоўваць, аднаўляць і скарыстоўваць спадчыну, назапашаную стагоддзямі, Музей ткацтва прапаноўвае паўдзельнічаць у фальклорных святах (Каляды, Гуканне Вясны), падчас якіх вы атрымаеце асалоду ад аўтэнтычных беларускіх спеваў і традыцыйных беларускіх гульняў і танцаў.
Чалавек, як і расліна, не можа жыць без каранёў. З аднаго боку, мы чыйсьці працяг, а з другога – пачатак. Мы павінны расці і развівацца далей. А як гэта зрабіць, не спазнаўшы сваіх каранёў? Калі ведаеш як жылі твае продкі, чаго хацелі, пачынаеш разумець і свае жаданні.
Название
Музей ткацтва/Музей традыцыйнага ручнога ткацтва
Статус
Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік
Страна
Беларусь
Город
Полоцк
Url
museum_tkactva
Id
133420298
Тематика
Открытая группа
Вики страница
НАВЕДВАЛЬНІКУ: паслугі
Сайт
http://tkach.polotsk.museum.by/be
Адрес
Музей ткацтва/Музей традыцыйнага ручнога ткацтва, Полоцк, Беларусь
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Группа
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Ограниченная
Контакты











































