Беларускі тэатр "Лялька"

1654 подписчиков
Тэатральна-відовішчная ўстанова “Беларускі тэатр “Лялька” Беларускі тэатр "Лялька" заснаваны ў 1985 годзе пры Беларускім акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа як лялечная трупа. Першы спектакль ( «Дзед і Жораў» паводле п'есы В. Вольскага) быў адыграны 20 красавіка 1986 года. Гэты дзень традыцыйна святкуецца як Дзень «Беларускага тэатра" Лялька ". У 1986 годзе на фестывалі ў г. Гродна спектакль «Дзед і Жораў» быў удастоены прыза глядацкіх сімпатый. У 1990 годзе лялечная трупа вылучылася ў самастойны калектыў з асобным будынкам у цэнтры горада - помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя. За высокія дасягненні ў тэатральным мастацтве ў 2000 годзе тэатру прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь». Спектаклі ТВУ «Беларускі тэатр " Лялька " нязменна высока ацэньваюцца крытыкамі і гледачамі. За гады творчай дзейнасці тэатр пабываў у многіх краінах свету, такіх як Францыя (ў 1997 годзе спектакль «Дзед і Жораў» артысты ігралі на французскай мове), Германія (ў 1995 годзе спектакль «Дапытлівы Слонік» быў адыграны на нямецкай мове), Расія, Украіна , Польшча, Літва, Латвія, Балгарыя, Іран, Турцыя, Егіпет, Туніс, Сербія, Харватыя, Чарнагорыя, Польшча, Фінляндыя. Усяго "Лялька" прыняла ўдзел больш як у 70 міжнародных тэатральных фестывалях і заваявала 13 Гран-пры. Агульнае азначэнне творчага аблічча калектыву — эстэцкі тэатр-свята. У пастаноўках выкарыстоўваюцца, часта камбінуючыся ў межах аднаго спектакля, лялькі ўсіх распаўсюджаных тыпаў. Музыку да спектакляў ствараюць вядомыя беларускія кампазітары. Многія пастаноўкі выяўляюць выдатную музычную і харэаграфічную падрыхтоўку артыстаў. Мова ўсіх спектакляў і імпрэз — беларуская. Рэпертуар налічвае 49 пастановак, 41 з якіх адрасаваныя дзецям і падлеткам, а 8 - даросламу гледачу. Артысты «Беларускага тэатра " Лялька " рэгулярна рыхтуюць святочныя мерапрыемствы для гараджан. Свята «Лялькі» традыцыйна праводзіцца ў другой палове красавіка, найчасцей з запрашэннем пэўнага калектыву, з якім наладжаныя трывалыя творчыя сувязі. З 2014 года ў межах Міжнароднага фестывалю "Славянскі базар у Віцебску» працуе праект «Лялечны квартал», у якім удзельнічаюць паспяховыя беларускія і замежныя тэатральныя калектывы. Тэатр з'яўляецца таксама пляцоўкай для творчага самавыяўлення школьнікаў і дарослых: рэгулярна ладзяцца канцэрты выхаднога дня, а таксама спецыяльныя праграмы-бонусы перад спектаклямі для дарослых, літаратурныя і мастацкія конкурсы сярод гледачоў і інш.
Название
Беларускі тэатр "Лялька"
Статус
ШЧЫРА ЗАПРАШАЕМ!
Страна
Беларусь
Город
Витебск
Url
lialkabelarus
Id
78286310
Тематика
Театр
Вики страница
Не установлена
Сайт
lialka.by
Адрес
Пушкина ул., 2, Витебск, Беларусь
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Публичная страница
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Ограниченная
Контакты
Шайнуров Вячеслав (Мастак і фатограф)

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: