Дзень Роднай Мовы!
23 подписчиков
21 лютага - Дзень роднай мовы!
Міжнародны дзень роднай мовы, міжнародны дзень матчынай мовы — адмысловы дзень абвешчаны на 30-й сесii ЮНЭСКА па прапанове Бангладэш (1999). Мае на мэце заахвочванне лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, талерантнасці і дыялогу. Дзень святкавання — 21 лютага быў абрана таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.
(узята з Вікіпедыі)
Шчыра віншую Вас з гэтым святам!
Гэта ідэальны дзень, каб пачаць размаўляць па-беларуску, ці проста ўшанаваць матчыну мову.
З чаго пачаць, каб размаўляць?
- Самае галоўнае - пажадаць і быць упэўненым, што Вам гэта цікава.
- выкарыстоўвайце беларускія словы як мага часцей (дома, у інтэрнэце, у школе, напрыклад "дзякуй - калі-ласка"). Нічога сорамнага тут няма (гэта ж наша мова!), а настрой і Вам, і тым, з кім Вы размаўляеце, уздыме;
- зрабіце сваё асяроддзе беларускамоўным: слухайце беларускамоўную музыку (канешне, калі падабаецца), пастаўце беларускую мелодыю на мабілу, змяніце ў наладках сваёй старонкі мову на беларускую і перапішыце анкету па-беларуску;
- чытыйце па-беларуску! Ёсць шмат добрых беларускіх аўтараў. (Можна пачаць з Караткевіча - у яго прыемная мова і цікавыя апавяданні);
А калі знайшлі недзе незнаёмае слова ці не ведаеце, як сказаць, то вось Вам у дапамогу некалькі спасылак:
- http://belazar.belinter.net/ - афіцыяльная старонка ,напэўна, самага вядомага перакладальніка з рускай мовы на беларускую і наадварот (http://belsoft.tut.by/belazar/index.php?page=online&lng=by - версія Белазар анлайн);
- http://slounik.org/slouniki/ - яшчэ адзін перакладальнік, які выкарыстоўвае шмат розных слоўнікаў;
- http://knihi.com/www/padrucnik/ - кніга "Размаўляй са мной па-беларуску" - беларуская мова ў штодзённым ужытку. Кнігу лепш за ўсё выкарыстоўваць для вывучэння розных выразаў і слоў, якія патрэбны штодня. УВАГА!!! кніжка напісана тарашкевіцай ("клясічны правапіс", які цяпер не выкарыстоўваецца), таму не пішыце ў школе так, як там напісана!
Не звяртайце ўвагі на людзей, якія зняважліва ставяцца да беларускай мовы. Размаўляць па-беларуску цікава, класна і модна!
Поспехаў і са святам!
Название
Дзень Роднай Мовы!
Статус
Страна
Беларусь
Город
Информация скрыта или не указана
Url
club7690250
Id
7690250
Тематика
21 фев 2010 в 1:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая
















